У расійскім Пецярбургу забілі вядомага апазіцыйнага актывіста

У расійскім Пецярбургу забілі вядомага апазіцыйнага актывіста

У расійскім Санкт-Пецярбургу забілі вядомага апазіцыйнага актывіста Канстанціна Сініцына. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскі СМІ, Сініцыну было 53 гады. Яго цела са слядамі траўмаў галавы знайшлі ў пад’ездзе дома, дзе ён жыў.

Па падазрэнні ў наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі за сабой смерць па неасцярожнасці, затрыманы 44-гадовы мужчына. Паводле версіі праваахоўнікаў, у яго быў бытавы канфлікт з забітым апазіцыянерам.

Тым часам у Пецярбургу быў збіты праваабаронца Дынар Ідрысаў — 28 студзеня на яго напалі ў пад’ездзе дома і зламалі руку і скулу. Ідрысаў хацеў здымаць адтуль акцыю ў падтрымку “Страйка выбаршчыкаў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі