У расійскім горадзе жанчына з сумкай прагнала з плошчы "гіганцкі сперматазоід"

У расійскім горадзе жанчына з сумкай прагнала з плошчы "гіганцкі сперматазоід"

У расійскім горадзе Першаўральску жанчына з сумкай прагнала з цэнтральнай плошчы "гіганцкі сперматазоід". Як інфармуе РІА "Новости", малады чалавек, апрануты ў спецыяльны касцюм, раздаваў лістоўкі і прэзерватывы. Акцыя была прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

"Гіганцкі сперматазоід" не спадабаўся жанчыне, якая праходзіла міма. Яна спачатку спытала, ці не сорамна хлопцу такім чынам "разбэшчваць моладзь", зазначыла, што ў гады яе маладосці "такога не было". Пасля яна ўдарыла ўдзельніка акцыі сумкай. Гэтага аказалася дастаткова, каб малады чалавек у касцюме збег з плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі