У расійскіх Валуйках на мяжы з Украінай прапала святло — 205-я раніца вайны

У расійскіх Валуйках на мяжы з Украінай прапала святло — 205-я раніца вайны

Ноччу без святла застаўся расійскі горад Валуйкі ў Белгародскай вобласці. Губернатар Вячаслаў Гладкоў сцвярждае, што населены пункт абстралялі Узброеныя сілы Украіны. Паводле яго слоў, "СПА спрацавала, але ёсць разбурэння на зямлі. Пашкоджана падстанцыя". Таксама загарэліся восем прыватных  дамоў, адзін мірны жыхар загінуў. Некалькі чалавек пацярпелі. 

Густы цёмны дым ноччу бачылі і над аэрадромам у акупаваным Мелітопалі, дзе размешчана расійская база.  Пра гэта ў сваім Telegram піша мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.  

Расіяне са свайго боку гэтай ноччу білі па Харкаве — "прылёт" у Слабодскім раёне. Побач з жылым домам. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарыць аўто каля дома, пацярпелі камунікацыі”, паведаў у Telegram мэр горада Ігар Церахаў.  Пазней ён дадаў, што пацяреплі чатыры чалавекі — двое дарослых і двое дзяцей. У іх — лёгкія парэзы ад пабітага шкла, ад шпіталізацыі яны адмовіліся. 

Шэсць начных абстрэлаў перажылі гэтай ноччу у Нікапальскім і Крыварожскім раёнах Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта распавядае кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.
"Рускія білі з "Градаў" і цяжкай артылерыі па чатырох грамадах. Гарачэе за ўсё было ў Нікапалі. Тры абстрэлы. Больш за 40 расійскіх снарадаў. Параненая 57-гадовая жанчына”, — піша Разнічэнка. Паводле яго слоў, у горадзе пашкоджаныя 11 шматпавярховых і прыватных дамоў, ліцэй, дзіцячы сад, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, некалькі прадпрыемстваў, газаправоды і лініі электраперадач.  

У расійскіх Валуйках на мяжы з Украінай прапала святло — 205-я раніца вайны

Ад авіяцыйных і ракетных удараў за мінулыя суткі ва Украіне пацярпелі больш за 30 населеных пунктаў. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Там таксама паведамілі, что "праціўнік працягвае засяроджваць намаганні на зрыве актыўных дзеянняў нашых войскаў на асобных кірунках, утрыманні часова акупаваных тэрыторый і спробах поўнай акупацыі Данецкай вобласці"
Паводлі ацэнкі Інстытута вывучэння вайны, украінскія сілы працягваюць контрнаступальныя аперацыі на ўсходзе Украіны. Яны узмацняюць ціск на расійскія пазіцыі і лініі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння на усходзе Харкаўскай, поўначы Луганскай і усходзе Данецкай абласцей. 

“Расійскія крыніцы паведамілі, што украінскія сілы працягваюць наземныя аперацыі на паўднёвым-захадзе ад Ізюма, недалёка ад Лімана і на ўсходнім беразе ракі Аскол, што, як паведамляецца, змушае расійскія войскі сысці з адных раёнаў на ўсходзе Украіны і ўзмацніць іншыя”, — гаворыцца ў справаздачы Інстытута. Там лічаць, что "расійскім сілам на ўсходзе Украіны, верагодна, будзе цяжка ўтрымліваць свае абарончыя рубяжы, калі ўкраінскія сілы працягнуць прасоўвацца далей на ўсход".

У расійскіх Валуйках на мяжы з Украінай прапала святло — 205-я раніца вайны

Акрамя ЗША і Германіі Украіна вядзе перамовы аб узмацненні сваёй супрацьпаветранай абароны яшчэ з трыма дзяржавамі. Пра гэта напярэдадні заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.  Такую заяву ён зрабіў пасля сустрэчы ў Кіеве са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Па яго словах, пра СПА Украіна размаўляе таксама з уладамі Францыі, Італіі і Ізраіля.

"Я сур'ёзна настроены таксама, але не атрымаў станоўчай рэакцыі ад Ізраіля. Што б там ні было, дзяржаў, якія могуць гарантаваць нам закрыццё неба з пункту гледжання СПА, іх не так шмат. Вакол гэтых 5 дзяржаў трэба вырашаць гэтыя пытанні", — заявіў украінскі прэзідэнт. 

Тым часам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на 600 мільёнаў даляраў. Пра гэта гаворыцца на сайце Белага дома.  У пакет увойдуць боепрыпасы да ракетных сістэм HIMARS, сістэмы начнога бачання, абсталяванне для размініравання, 105 мм і 155 мм артылерыйскія снарады і іншае абсталяванне.

Наконт паставак зброі Украіне выказаўся Папа Рымскі Францішак. Паводле яго слоў,  гэтыя крокі "маральна прымальны".  Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на агенцтва Reuters. "Гэта палітычнае рашэнне, якое можа быць маральным, маральна прымальным... Самаабарона — гэта не толькі закон, але і праява любові да Радзімы. Хто не абараняе сябе, хто нешта не абараняе, той не любіць", — сказаў ён. Папу Рымскага таксама спыталі наконт перамоваў Украіны і Расіі — ці існуе "чырвоная лінія", пасля якой перамовы немагчымы. 

"Гэта цяжка, але  гэта  не варта адкідаць. Я б не выключаў дыялогу з любой сілай, якая ваюе, нават калі з агрэсарам... Часам даводзіцца весці такі дыялог. Ён дрэнна пахне, але гэта трэба рабіць", — сказаў пантыфік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі