У Расійскі цэнтр навукі і культуры на Кіпры кінулі "кактэйль Молатава"

Пажар у Расійскім цэнтры на Кіпры / кадр з відэа
Пажар у Расійскім цэнтры на Кіпры / кадр з відэа

У Нікасіі, сталіцы Кіпра, загарэўся будынак Расійскага цэнтра навукі і культуры. Пра гэта інфармагенцтву ТАСС расказала кіраўніца цэнтра Аліна Радчанка.

Па словах відавочцаў, у будынак кінулі "кактэйлі Молатава".

Радчанка паведаміла, што былі чуваць два моцныя хлапкі. Агонь ахапіў сцяну і дах. 

"Людзі эвакуяваныя. Паліцыя ачапіла будынак, на месцы працуюць пажарнікі", — заявіла кіраўніца цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі