У Расіі знішчылі першую партыю “санкцыйных” тавараў

Россельгаснагляд знішчыў у Самарскай вобласці буйную партыю нічыйнай санкцыйнай прадукцыі, якая імаверна ішла з Еўрасаюза. Знішчана было шэсць фур з 114 тонамі свіной прадукцыі. Па дакументах свініна мела бразільскае паходжанне, аднак выклікала сумневы ў інспектараў і груз затрымалі.

Бразілія не пацвердзіла сапраўднасць сертыфікатаў, таму Россельгаснагляд мяркуе, што тавар быў з ЕС.

У канцы чэрвеня расійскія ўлады працягнулі эмбарга на пастаўкі прадуктаў з краін, якія ўвялі супраць Расіі санкцыі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне і анексіяй Крыма, да жніўня 2016 года.

Перад гэтым Еўрасаюз працягнуў тэрмін дзеяння эканамічных санкцыяў у дачыненні Расіі на паўгода.

З 6 жніўня тавары, увоз якіх забаронены ў рамках харчовага эмбарга, пачнуць знішчаць проста на расійскай мяжы, паведамляе ВВС.

Фота: gorod48.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі