У Расіі злодзей падарваў банкамат, але грошай не ўзяў

У Маскве злодзей спрабаваў абрабаваць банкамат, падарваўшы яго. Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 26 лютага, каля 3.30 у фае аднаго з банкаў. Мужчына прымацаваў да прылады прыёму грошай банкамата нявызначаную прыладу ударна-хвалевага дзеяння. Пачуўся хлапок. Забраць грошы злодзей не паспеў, бо спрацавала пажарная сігналізацыя — зламыснік збег з месца злачынства. У банкамаце, дарэчы, было 7 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 110 тысяч долараў).

Падобны інцыдэнт адбыўся чатыры дні таму ў расійскім Валгаградзе. Злодзеі прыйшлі ў адно з аддзяленняў Сбербанку, замацавалі гранату да дзвярэй плацёжнага тэрміналу і падарвалі іх, пасля чаго зніклі з месца злачынства. Грошы яны не забралі, паведамляе Lenta.ru

Ілюстратыўнае фота з сайта visa-mastercard.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі