У Расіі жанчыну затрымалі за антываенны надпіс на дзвярах кабінкі прыбіральні

У Расіі ўзмацняецца кантроль за грамадзянамі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Расіі ўзмацняецца кантроль за грамадзянамі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Расіі жанчыну затрымалі за антываенны надпіс на ўнутраным баку дзвярэй кабінкі прыбіральні ў гандлёвым цэнтры, піша @bazabazon. Як паліцыя высветліла, што яго пакінула менавіта яна, застаецца таямніцай. Найхутчэй яе вылічылі па відэазапісе.

Надпіс з'явіўся ў жаночай прыбіральні ў адным з гандлёвых цэнтраў у горадзе Касімаў Разанскай вобласці 28 студзеня. Ужо праз два дні паліцэйскія прыйшлі да мясцовай жыхаркі 44-гадовай Юліі Варакушынай (на здымку знізу). На яе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле пра "дэскрэдытацыю" Узброеных сіл РФ. Жанчыне пагражае штраф — каля 700 долараў.

Пра змест надпісу ўдакладняе @astrapress: "Пуцін — забойца, войскі вяртайцеся дахаты".

У Расіі жанчыну затрымалі за антываенны надпіс на дзвярах кабінкі прыбіральні
t.me/bazabazon/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі