У Расіі жанчына везла ў купэ цягніка котку, а аказалася — львіцу

Жанчына аформіла дзевяцімесячную львіцу як котку і везла яе ў купэ. Аднак 50-кілаграмовая драпежніца, якая, дарэчы, была без намордніка, "выйшла з пад кантроля". Супакоіць яе гаспадыня не змагла. На месца прыйшлі паліцэйскія. У выніку, львіцу ўсыпілі і вынеслі з вагона ў суправаджэнні вопытнага дрэсіроўшчыка.



Як адзначае РІА "Новости", жанчына цяпер дае тлумачэнні наконт сваёй "коткі", якая аказалася львіцай. Таксама праблемы могуць быць у работнікаў чыгункі, якія дапусцілі ў вагон драпежніцу.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі