У Расіі затрымалі аднаго з лідараў гомельскай банды, якога шукалі 14 гадоў

У Расіі затрымалі аднаго з лідараў гомельскай банды, якога шукалі 14 гадоў

У Расіі затрымалі аднаго з лідараў гомельскай банды Марозава Сяргея Дзербянёва, якога шукалі 14 гадоў. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, спецаперацыю ва Уладзівастоку праводзілі супрацоўнікі ФСБ РФ ва ўзамадзеянні з беларускімі міліцыянерамі. Адзначаецца, што яна стала паспяховым завяршэннем доўгіх аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

52-гадовы Дзербянёў працаваў ахоўнікам на адным з мясцовых прадпрыемстваў. У яго пры сабе быў расійскі пашпарт на чужое прозвішча. Мяркуецца, што дакумент сапраўдны і сілавікі высвятляюць, якім чынам яго ўдалося атрымаць беларусу. Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары, яго чакае экстрадыцыя ў нашу краіну.

Банда Марозава дзейнічала ў Гомельскай вобласці ў канцы 1990-х — у пачатку 2000-х. Было даказана больш за 100 злачынстваў, у тым ліку два дзясяткі забойстваў. Трох лідараў банды асудзілі на смяротнае пакаранне. Дзербянёў знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Яшчэ працягваюцца пошукі двух марозаўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі