Вы тут

У Расіі заблакавалі "The Village Беларусь" за артыкул пра абстрэл у Краматорску

Яшчэ адзін беларускі сайт заблакавалі ў Расіі / Pexels, Tatiana Syrikova

Сайт выдання "The Village Беларусь" заблакавалі ў Расіі па патрабаванні Генпракуратуры.

Паведамляецца, што ў спіс забароненых сайт трапіў за артыкул пра абстрэл вакзала ў Краматорску, падчас якога загінулі 50 чалавек. У расійскай Генпракуратуры заяўляюць, што пад выглядам дакладнай інфармацыі распаўсюджваюцца "ілжывыя паведамленні пра акты тэрарызму", якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.

Раскамнагляд патрабаваў, каб выданне выдаліла гэты тэкст, але рэдакцыя адмовілася. 

Раней у Расіі заблакавалі сайты іншых беларускіх СМІ — Еўрарадыё, "Зеркало", "Наша Ніва", "Салідарнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.