Вы тут

У Расіі заблакавалі сайт Еўрарадыё

Еўрарадыё зрабілася трэцім беларускім навіновым рэсурсам, чый сайт заблакавалі ў Расіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Расіі на запыт мясцовай Генпракуратуры абмежавалі доступ да сайта Еўрарадыё: euroradio.fm.

Наша медыя зрабілася трэцім беларускім інфармацыйным рэсурсам, заблакаваным як у Беларусі, так і ў Расіі. Раней у Расіі ўжо абмежавалі доступ да сайтаў "Зеркала" і "Нашай Нівы".

Тым не менш, чытаць навіны і матэрыялы журналістаў Еўрарадыё можна, усталяваўшы VPN. Акрамя таго, увесь кантэнт даступны на люстэрках асноўнага сайта — euroradio.by і euroradio.pl.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.