У Расіі прапануюць адмяніць верхнюю мяжу для першага кантракту ў войску

У Расіі прапануюць адмяніць верхнюю мяжу для першага кантракту ў войску

У Дзярждуме Расіі прапануюць адмяніць верхнюю ўзроставую мяжу для першага кантракту на вайсковую службу. З адпаведным законапраектам выступілі дэпутаты-адзінаросы Андрэй Картаполаў (былы намеснік міністра абароны) і Андрэй Красаў (начальнік Разанскага каманднага вучылішча ПДВ), перадае Бі-Бі-Сі.

На сёння першы кантракт у войску могуць заключыць грамадзяне Расіі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў або замежныя грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. 

Дэпутаты прапануюць абазначыць верхнюю мяжу "для грамадзян працаздольнага ўзросту".

Па іх словах, "для прымянення высокадакладнай зброі, эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі неабходныя высокапрафесійныя спецыялісты". Практыка паказвае, што такі досвед набіраецца к 40-45 гадам.

Адмена верхняй узроставай мяжы, на думку аўтараў законапраекта, дапаможа прыцягнуць у войска спецыялістаў запатрабаваных спецыяльнасцяў, "перш за ўсё роднасных грамадзянскіх (медыцынскага забеспячэння, інжынерных, тэхнічнага абслугоўвання, эксплуатацыі, сувязі)".

Раней ужо з'яўляліся звесткі, што на фоне ваенных няўдач расійскія ўлады пачалі схаваную мабілізацыю: мужчын пад рознымі падставамі завабліваюць у войска, а новых кантрактнікаў Мінабароны спрабуе знайсці праз сайты пошуку працы HeadHunter і SuperJob.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі