У Расіі, падобна, прыдумалі, як сабраць грошы з бізнесу на вайну

Расійскія мабілізаваныя / АР
Расійскія мабілізаваныя / АР

У Расіі, падобна, прыдумалі, як юрыдычна аформіць збор грошай на вайну з бізнесу. Раней чыноўнікі казалі, што разлічваюць на добраахвотную дапамогу з боку буйных кампаній сумай блізу 300 млрд расійскіх рублёў (больш за 3,6 млрд долараў).

Расійскі Мінфін прапануе аформіць гэты разавы збор з бізнесу ў выглядзе "падатку надзвычайнага характару". Больш за тое, магчымасць устанаўлення такіх "надзвычайных падаткаў" прапануецца замацаваць у Падатковым кодэксе Расіі, піша выданне"Ведомости". Падатак закране кампаніі з чыстым дападатковым прыбыткам звыш 1 млрд расійскіх рублёў. Плаціць абавяжуць і расійскія, і замежныя кампаніі з пастаянным прадстаўніцтвам у Расіі. Зрэшты ёсць і выключэнні. Ад выплаты "надзвычайнага падатку" вызваляць кампаніі, якія здабываюць нафту, газ і вугаль, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворцаў звадкаванага прыроднага газу з дзейнай вытворчасцю і экспартам, а таксама кампаніі з рэестра малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі