Вы тут

У Расіі мільён чалавек выступілі супраць падвышэння пенсійнага ўзросту

Фота з адкрытых крыніцаў

У Расіі за трое сутак сабралі мільён подпісаў пад петыцыяй супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. Дакумент размясціла на сайце change.org Канфедэрацыя працы Расіі — другое паводле колькасці чальцоў агульнарасійскае прафсаюзнае аб’яднанне.

Складальнікі петыцыі заяўляюць, што калі падвысяць пенсійны ўзрост, то значная колькасць грамадзянаў проста не дажыве да пенсіі. Прафсаюзы прапаноўваюць вырашаць праблемы напаўнення пенсійнага фонду, змагаючыся з неафіцыйнай занятасцю.

16 чэрвеня ў расійскую Дзяржаўную Думу ўнеслі на разгляд праект закона, паводле якога пенсійны ўзрост для жанчын мусіць паступова падвышацца з 55 гадоў да 63, а для мужчын — з 60 да 65. Улады мяркуюць, што такая рэформа паспрыяе росту пенсіяў ужо ў 2019 годзе, паведамляюць расійскія СМІ.