У Расіі кажуць пра атаку дронаў на Курскую АЭС, якая была "спыненая"

Курская АЭС 

Курская АЭС  / @kunpp46

На Курскай атамнай электрастанцыі ў Расіі пацвердзілі, што "ўвечары 26.10.2023 года была спыненая атака 3-х варожых беспілотных лятальных апаратаў на Курскую АЭС". Раней пра беспілотнікі ў Курскай вобласці паведаміла Міністэрства абароны РФ. "Гэтая падзея не паўплывала на працу станцыі", — кажуць у адміністрацыі АЭС. Станцыя працуе ў штатным рэжыме. Радыяцыйны фон знаходзіцца на ўзроўні прыродных значэнняў. Пацярпелых і разбурэнняў няма. На месцы працуюць праваахоўныя органы.

Нагадаем: раней на гэтым тыдні ад атакі расійскіх дронаў пацярпела Хмяльніцкая АЭС ва Украіне. Пра гэта стала вядома ў тым ліку з заявы Генеральнага дырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэля Гросі. Выбухі недалёка ад станцыі прагрымелі 25 кастрычніка. Паводле Гросі, выбухі не паўплывалі на працу ХАЭС, але ўдарная хваля пашкодзіла вокны некалькіх будынкаў на пляцоўцы, у тым ліку праход да карпусоў рэактара. Эксперты МАГАТЭ вызначылі, што было два выбухі — расійскія "Шахеды" былі збітыя на адлегласці прыкладна 5 і 20 км ад аб'екта.

"Гэты інцыдэнт яшчэ раз падкрэслівае надзвычай нестабільную сітуацыю з ядзернай бяспекай ва Украіне, якая будзе працягвацца, пакуль працягнецца гэтая трагічная вайна. Тое, што шматлікія вокны на месцы былі выбітыя, паказвае, наколькі блізка гэта было. У наступны раз нам можа не пашанцаваць", — сказаў тады Рафаэль Гросі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі