У Расіі хочуць знізіць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў да 22 еўра

У Расіі хочуць знізіць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў да 22 еўра

Федэральная мытная служба Расіі падрыхтавала і накіравала ў Міністэрства фінансаў прапанову аб зніжэнні нормы бязмытнага ўвозу тавараў. Пра гэта заявіў кіраўнік службы Андрэй Бельянінаў. Існуючыя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў ён назваў “звышліберальнымі” і сказаў, што іх трэба паніжаць.

Канкрэтныя прапановы кіраўнік ведамства не паведаміў, але прывёў у прыклад Беларусь, дзе норма бяспошліннага ўвозу вызначаная на ўзроўні 22 еўра за пасылку.

У снежні мінулага году ФМС прапаноўвала абкласці тавары з-за мяжы зборам у 10-15 еўра пры кошце пасылкі 22-150 еўра.

На сёння ў Расіі не абкладаюцца пошлінамі пасылкі сумарным коштам да 1000 еўра і вагой да 21 кг за адзін каляндарны месяц. Пры перавышэнні ліміту пошліна складае 30%, але не меней за 4 еўра за 1 кг., пішуць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі