У Расіі чарговы напад на школу, на гэты раз атаку правёў хлопец з сякерай

У Расіі чарговы напад на школу, на гэты раз атаку правёў хлопец з сякерай

У Расіі адбыўся чарговы напад на школу, на гэты раз атаку правёў дзевяцікласнік з сякерай. Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу ў Бураціі ў горадзе Улан-Удэ. Паводле папярэдняй інфармацыі, школьнік з сякерай у руках напаў на вучняў сёмага класа 5-й школы і падпаліў адзін з кабінетаў. Па афіцыйнай версіі, ён дзейнічаў адзін, сведкі кажуць, што зламыснікаў было двое ці трое.

Шпіталізаваныя сем чалавек, трое з іх, у тым ліку і настаўніца, знаходзяцца ў цяжкім стане. Зламыснік затрыманы, ён знаходзіцца ў бальніцы — хлопец спрабаваў пазбавіць сябе жыцця (параніў нажом і скокнуў у акно, але ўпаў у сумёт), інфармуе сайт ria.ru.

Высветлілася, што ў кабінет рускай мовы і літаратуры спачатку кінулі “кактэйль Молатава”. Калі пачаўся пажар і дзеці выбягалі з класа, у дзвярах ім і наносіліся цялесныя пашкоджанні. У цяжкім стане знаходзіцца 11-гадовая дзяўчынка, у якой чэрапна-мазгавая траўма. У яшчэ адной дзяўчынкі ампутаваныя два пальцы рукі. Ва ўсіх пацярпелых раны ад сякеры.

Ва ўсіх навучальных установах Бураціі ўзмоцненыя меры бяспекі.

На бягучым тыдні гэта ўжо другая атака на школу ў Расіі. У панядзелак у пермскай школе школьнік і былы вучань навучальнай установы напалі на настаўніка і вучняў 4-га класа, пацярпелі 15 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі