У Расіі актывісты апазіцыі пажадалі Пуціну “доўгіх гадоў турмы”

У Расіі актывісты апазіцыі пажадалі Пуціну “доўгіх гадоў турмы”

У Расіі актывісты апазіцыі пажадалі Уладзіміру Пуціну “доўгіх гадоў турмы”. Крэатыўная акцыя пратэсту прайшла ў Санкт-Пецярбургу і была прымеркаваная да 66-годдзя расійскага прэзідэнта, якое ён святкуе сёння, 7 кастрычніка.

Некалькі актывістаў выйшлі на вуліцу Паўстання і там расцягнулі банер з тэкстам: “Доўгіх гадоў турмы”. Паводле meduza.io, паліцыя затрымала чатырох чалавек, прычым адзін з іх не мае ніякага дачынення да акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі