У рамках крымінальнай справы расследуюцца факты абстрэлаў Украіны з тэрыторыі РБ

Пажар пасля абстрэлу Ровенскай вобласці, 2022 год / espreso.tv

Пажар пасля абстрэлу Ровенскай вобласці, 2022 год / espreso.tv

Ровенская абласная пракуратура і абласное упраўленне Службы бяспекі Украіны расследуюць крымінальную справу паводле факту замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны "на падставе шматлікіх фактаў абстрэлу тэрыторыі з боку Беларусі". У іх выніку ў Ровенскай вобласці былі знішчаны аб'екты нерухомасці і цывільнай інфраструктуры, школа, лякарня, лініі электраперадач, энергетычныя аб'екты, сельскагаспадарчае прадпрыемства, некалькі жылых будынкаў.

Як паведамляе Радыё Свабода, у матэрыялах справы задакументавана не менш за 10 фактаў ракетных абстрэлаў і атак беспілотнікаў з беларускай тэрыторыі ў лютым-сакавіку 2022 года. Пацярпелі населеныя пункты Вараскага, Сарненскага і Ровенскага раёнаў. Следчыя агледзелі месцы абстрэлаў, дапыталі дзясяткі сведкаў і пацярпелых.

Прызначаныя комплексныя экспэртызы мусяць вызначыць выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады, паходжанне нафтапрадуктаў, а таксама нанесеную шкоду. Следчыя разлічваюць, што іх вынікі дапамогуць вызначыць абставіны крымінальных правапарушэнняў і асоб, датычных да іх учынення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі