У Ракаве будаўнік пагражаў пенсіянерцы нажом і патрабаваў яго накарміць

У Ракаве будаўнік пагражаў пенсіянерцы нажом і патрабаваў яго накарміць

У Валожынскім раёне 40-гадовы будаўнік вымагаў у 66-гадовай пенсіянеркі грошы, ежу і выпіўкі. Як паведамляе выданне МЛЫН.BY, здарэнне адбылося ў Ракаве. Змалыснік прыехаў туды з Гомельскай вобласці ў складзе будаўнічай брыгады. Увечары 29 лістапада мужчына захацеў выпіць і паесці, таму вырашыў пашукаць вячэру ў мясцовых жыхароў.

Ён прыйшоў на адзін з падворкаў, разбіў шыбу на верандзе, адчыніў замок і залез у дом. Там знаходзілася гаспадыня, у якой мужчына забраў сотавы тэлефон і стаў патрабаваць грошай і выпіўкі, пагражаючы нажом.

Грошай жанчына не мела, тады нападнік пагадзіўся на вячэру. Ён паеў і сышоў, а літаральна перад самым домам сутыкнуўся з сынам гаспадыні, які прыйшоў адведаць маці.

Затрымалі рабаўніка па гарачых слядах. Высветлілася, што ён раней меў судзімасць. Цяпер на яго завялі крымінальную справу з максімальным пакараннем 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі