У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі ў 485,5 кілаграма, піша "Свабоднае слова". Вытворцы сцвярджаюць, што гэта сусветны рэкорд.
Вялізную бляшанку прывезлі пад навагоднюю ялінку. А там яе перадалі ў вайсковую часць 5525 — гэта 6-я асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС, размешчаная ў Гомелі.

