Вы тут

У Рагачоўскім раёне перакуліўся катэр з 14 пасажырамі, капітан збег

Фота з месца здарэння / МЧС

На возеры Святое ў Рагачоўскім раёне ўвечары 16 ліпеня адбылося надзвычайнае здарэнне: перакуліўся прагулачны катэр. У вадзе апынулася 15 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пра гэта паведамляе МНС.

Частка людзей даплыла да берага самастойна. Некаторых дасталі ратаўнікі.

Капітан судна з месца здарэння ўцёк.

Як высветлілася, катэр быў разлічаны толькі на 6 чалавек і двух чальцоў экіпажа. Праводзіцца праверка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.