У пятніцу Беларусь і Расія будуць дамаўляцца аб транзіце тавараў

У пятніцу Беларусь і Расія будуць дамаўляцца аб транзіце тавараў

Дамову паміж урадамі Беларусі і Расіі аб транзіце тавараў, перамяшчаемых паміж мытнымі органамі абедзвюх краін, плануецца падпісаць у пятніцу на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Гошын. Дамова дазволіць спрасціць парадак мытнага афармлення і кантролю тавараў, перамяшчаемых транзітам па мытных тэрыторыях Беларусі і Расіі.

Дакумент замацуе адзіныя ўмовы перамяшчэння такіх тавараў, а таксама статус дакументаў, што выкарыстоўваюцца пры транзіце тавараў. Апроч гэтага, дамова дасць магчымасць вызначыць механізм узаемнага прызнання фінансавых гарантый, правоў і абавязкаў асоб, якія ўдзельнічаюць у транзітных перавозках, а таксама парадак спагнання мытнай запазычанасці і яе пераліку паміж мытнымі службамі дзяржаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі