У п'яных кіроўцаў у Беларусі будуць канфіскоўваць аўтамабілі

Аўтамабілі будуць канфіскоўваць у п'яных кіроўцаў у Беларусі. Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны лічыць неабходным у бліжэйшы час заканадаўча замацаваць парадак канфіскацыі аўтатранспартных сродкаў.  "Цяпер мы ўносім у парламент папраўкі ў заканадаўства, і мы думаем, што гэтая норма будзе падтрыманая", - заявіў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Філістовіч.

Паводле яго словаў, за чатыры месяцы 2008 года ў Беларусі было затрымана каля 20 тысяч кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілямі ў нецвярозым стане, інфармуе "Хартыя-97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі