Вы тут

У ПВТ збіраюць звесткі, колькі айцішнікаў з'ехала з РБ пасля пачатку вайны

Будынак Парку высокіх тэхналогій / фота з сацсетак

Кампаніі-рэзідэнты беларускага Парку высокіх тэхналогій павінны сабраць і даць інфармацыю пра супрацоўнікаў, што з'ехалі з Беларусі. Інфармацыю чакае адміністрацыя ПВТ. Пра гэта піша партал dev by.io.

Гаворка ідзе пра спецыялістаў, якія пакінулі краіну пасля пачатку вайны ва Украіне. Звесткі трэба падаць у аддзел маніторынгу дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ да 15.00 18 сакавіка.

Для гэтага адказны прадстаўнік кампаніі павінен запоўніць спецыяльную анкету, у якой просяць пазначыць:

  • Колькі чалавек перавялі ў афіляваныя офісы за мяжой у перыяд з 24 лютага па 17 сакавіка.
  • Колькі чалавек плануецца яшчэ звольніць і перавесці ў афіляваныя офісы за мяжой.
  • Пералік краін, заказчыкі (контрагенты) з якіх прыпынілі, скасавалі дзеянне кантрактаў (дагавораў, праектаў).
  • Аб'ём кантрактаў (дагавораў, праектаў) пад пагрозай зрыву.
  • Недаатрыманы аб'ём выручкі (арыентыровачна) ад скасаваных кантрактаў (дагавораў, праектаў) з 24 лютага па цяперашні час. 
Анкета, якую просяць запоўніць рэзідэнтаў ПВТ / devby.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.