У Пружанскім раёне “Мазда” трапіла пад грузавік, кіроўца легкавіка загінула

У Пружанскім раёне “Мазда” трапіла пад грузавік, кіроўца легкавіка загінула

У Пружанскім раёне “Мазда” трапіла пад грузавік, 41-гадовая кіроўца легкавіка, жыхарка вёскі Паўлава загінула. Трагічнае здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы 7 снежня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, выязджаючы на галоўную дарогу, кіроўца не дала перавагу аўтамабілю “МАЗ” (ім кіраваў 26-гадовы жыхар Ружанаў). У выніку адбылося сутыкненне.

Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. На пярэднім сядзенні аўтамабіля была яе 20-гадовая дачка. Яе шпіталізавалі ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу. Па факце ДТЗ праходзіць праверка. Ужо вядома, што і кіроўца легкавіка, і пасажыр былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі