У Пружанах знайшлі скрутак з трацілавымі шашкамі

У Пружанах пры рамонтных работах камунальнікі знайшлі скрутак з трацілавымі шашкамі. Ён знаходзіўся на глыбіні ў 40 сантыметраў.

Небяспечная знаходка чакала свайго часу ўсяго ў 10 метрах ад жылога дому. Вага выбухоўкі складала каля 5 кілаграмаў. Для агляду месца была выкліканая брыгада сапёраў са Слоніма.

На думку вайскоўцаў, выбуховы “скарб” ляжаў у зямлі з ваенных часоў. Дарэчы, выбухнуць траціл можа толькі ад дэтанатара. Пры судакрананні з вадой ці агнём ён не нясе небяспекі, піша газета “Вечерний Брест”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі