У Пружанах да канца чэрвеня з'явіцца Лядовы палац

Будаўніцтва Лядовага палаца ў Пружанах плануецца завяршыць сёлета да канца чэрвеня. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Сяргей Шчыпанаў. Ён адзначыў, што будаўніцтва, на якое было выдаткавана 10,5 мільярдаў рублёў, пачалося ў сакавіку мінулага года. Прыкладна столькі ж будзе выдаткавана на правядзенне інжынерных сетак, добраўпарадкавання. Палац разлічаны на 800 глядацкіх месцаў.

Апроч лядовай канадскай пляцоўкі, у будынку будзе працаваць кавярня, пракат спартовага інвентара. Па словах Шчыпанава, палац зможа прымаць матчы амаль любога ўзроўня. Побач з ім размесціцца футбольнае поле, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі, тэнісны корт.

Плануецца, што на базе аб'екта будзе працаваць дзіцяча-юнацкая спартовая школа, хакейная школа і аддзяленне фігурнага катання.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі