Вы тут

У прэзідэнта Латвіі каранавірус

Эгілс Левіц / president.lv

У прэзідэнта Латвіі Эгілса Левіца каранавірус. Ён здаў экспрэс-тэст на COVID-19 увечары 13 кастрычніка пасля вяртання са Швецыі. Вынік аказаўся станоўчы. У чацвер Левіц збіраецца здаць PCR-тэст, паведамляе Delfi.

Эгілс Левіц прайшоў вакцынацыю вясной 2021-га (вакцынай Astra Zeneca). Праз станоўчы тэст прэзідэнт Латвіі не зможа 14 кастрычніка сустрэцца з новым прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам, які прыязджае ў Рыгу. Замест Эгілса Левіца гэтую сустрэчу правядзе спікер Сейма Латвіі Інара Мурніецэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.