У Празе ветлівы злодзей абрабаваў банк (відэа)

У Празе ветлівы злодзей абрабаваў банк (відэа)

Чэшская паліцыя ўжо месяц шукае ветлівага злодзея, які абрабаваў банк. Калі мужчына зайшоў у офіс, то вёў сябе як звычайны наведнік. Ён узяў талончык на прыём і чакаў сваёй чаргі. Затым ён падышоў да акенца і падаў касіру аркуш паперы, на якім было напісана, што ў заплечніку бомба, таму касір павінен даць мужчыне грошы.

Рабаўнік атрымаў жаданае і сышоў з банка. Здарэнне адбылося 23 красавіка. Хоць камеры відэаназірання і зафіксавалі яго, мужчына ўсё яшчэ не трапіў у рукі праваахоўнікаў, паведамляе AROUNDPRAGUE.CZ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі