У Празе ў доме дыпламата адбыўся выбух, амбасадар загінуў (відэа)

Падчас выбуху ў доме знаходзіліся палестынскі амбасадар у Чэхіі і яго сям'я. Пасол атрымаў раненні і яго шпіталізавалі. Аднак інфармацыя пра гэтае здарэнне супярэчлівая.
 

56-гадовы амбасадар Джамаль Мухамад Джамаль, які пацярпеў у сераду пры выбуху ў сваёй рэзідэнцыі ў Празе, быў дастаўлены ў галоўны ваенны шпіталь Прагі ў цяжкім стане. Ад атрыманых шматлікіх ранаў ён памёр.



Прычына выбуху пакуль невядомая. Па адной з версій, выбух адбыўся, калі пасол адкрываў сейф, па іншай версіі, — у той момант, калі дыпламат адкрываў атрыманую ім пасылку.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі