У праваабаронцы Валерыя Шчукіна забралі буклеты, прысвечаныя правам жанчын

У праваабаронцы Валерыя Шчукіна і актывіста грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Віктара Калесніка супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва канфіскавалі буклеты, прысвечаныя правам жанчын. Паводле Валерыя Шчукіна, міліцыянты склалі пратакол незаконнай перавозкі друкаванай прадукцыі. Буклеты застануцца ў міліцыі, зазначае праваабаронца, да суду, які мае вызначыць, што з імі рабіць далей, інфармуе Радыё Свабода.

Колькі ўсяго канфіскавалі буклетаў, Валер Шчукін не кажа, зазначае толькі, што міліцыянты забралі ўсё, што было ў машыне. Буклеты вырабленыя грамадзянскай кампаніяй "Наш дом".

У Ленінскім аддзеле міліцыі Шчукін і Калеснік прабылі чатыры гадзіны. Іх затрымалі ў нядзелю ў Магілёве на вуліцы Ленінскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі