У праграме пра "Дзень вышыванкі" СТБ замазала "Пагоню" і БЧБ-сцяжкі

У праграме пра "Дзень вышыванкі" СТБ замазала "Пагоню" і БЧБ-сцяжкі

У праграме пра "Дзень вышыванкі", што выйшла 2 ліпеня на тэлеканале СТБ, журналісты замазалі "Пагоню" і БЧБ-сцяжкі за спінай кіраўніка "Арт-сядзібы" Паўла Белавуса. Ён даваў інтэрв'ю пра моду на вышыванкі на фоне палічкі ў сваёй краме. Арнамент у кадры пакінулі, а іншыя нацыянальныя сімвалы закрылі плямамі.

"Гляджу ў нядзелю эфір, а ў сюжэце за мною тры замазаныя плямы, так схавалі вырабы з гербам "Пагоня" (торбы і цішоткі), бел-чырвона-белыя сцяжкі і нават украінскі сцяжок з трызубцам! Ну як так можна?", — абураецца ў ФБ Павел Белавус.

Па яго словах, нецікавым выйшла і ток-шоў Ягора Хрусталёва "Што адбываецца", прысвечанае выхаванню патрыятызма, бо "ўсе самыя эмацыйныя моманты выразалі". Напрыклад, не трапіла ў эфір спрэчка наконт вайсковых парадаў і расповед пра першыя "Дні вышыванкі", якія "Арт-сядзіба" праводзіла пад пільным кантролем спецслужбаў і падаткавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі