У працы WhatsApp, Instagram і Facebook адбыўся глабальны збой

Глабальны збой

Глабальны збой / pixabay.com

3 красавіка ў працы WhatsApp, Instagram і Facebook адбыўся глабальны збой. Карыстальнікі платформаў кампаніі Meta скардзяцца па ўсім свеце.

Карыстальнікі WhatsApp у асноўным пішуць, што ў іх не адкрываецца прыкладанне. Таксама яны паведамляюць аб праблемах з доступам да вэб-версіі мэсенджара і з атрыманнем паведамленняў. Карыстальнікі Instagram і Facebook таксама скардзяцца на праблемы з загрузкай прыкладанняў.

Чакаецца, што пазней з'явіцца каментар Meta.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі