У "працэсе 14-ці" абвешчаны перапынак да заўтра

Заўтра, 27 траўня, працягнецца разгляд справы траіх чалавек з "працэсу 14-ці". На 10.15 раніцы прызначаныя спрэчкі бакоў, паведамляе nn.by.  Нагадаем, што сёння выступілі сведкі па справе — прадстаўнікі мінскіх мерапрыемстваў. Дарэчы, сведкі-міліцыянты прызналіся, што ўпершыню бачаць абвінавачаных.

Былі зачытаныя характарыстыкі на абвінавачаных, напісаныя ўчастковымі міліцыянтамі. Суд таксама прагледзеў відэаматэрыялы падзяеў 10 студзеня ў сталіцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі