У Польшчы стартавала кампанія за хутчэйшае ўвядзенне еўра

59% палякаў выступаюць за ўвядзенне еўра, супраць - 27%. У суседняй краіне распачалася кампанія за хутчэйшае ўвядзенне еўра “PRO-EURO”.

Яе арганізавалі прадстаўнікі польскага бізнэсу. Яны хочуць лабіяваць
прыспешаны пераход са злотых на еўра. Нагадаем, што ўрад Польшчы
абавязаўся увесці агульнаеўрапейскую валюту, але не вызначыў дакладных
тэрмінаў.

На пераломе 2008-2009 гг. мае з’явіцца ўрадавы рапарт аб
карысцях і пагрозах увядзення еўра.

Паводле www.euro.pap.pl