У Польшчы хочуць забараніць уезд замежнікам, якія не маюць прышчэпкі ад адру

У Польшчы хочуць забараніць уезд замежнікам, якія не маюць прышчэпкі ад адру

У Польшчы няма мясцовых выпадкаў захворвання на адзёр, усе яны — занесеныя. З такой заявай выступілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя краіны, перадае Польскае радыё

Кіраўнік ведамства Лукаш Шумоўскі паведаміў, што Мінздароўя Польшчы распрацоўвае праект, які забароніць уезд замежным грамадзянам, непрышчэпленым ад адру. 

Шумоўскі назваў эфектыўнай польскую праграму вакцынацыі. Ён выказаў надзею, што налета Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнае Польшчу краінай без мясцовага адру. 

Паводле Мінздароўя Польшчы, летась у краіне было выяўлена 59 выпадкаў захворвання на адзёр, а сёлета да канца кастрычніка — 144.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі