У Полацку злавілі ўдзельнікаў масавай п'янкі на працоўным месцы

Днямі Полацкі міжраённы камітэт Дзяржкантролю абвесціў аб чарговым выпадку парушэння вядомай Дырэктывы №1.
Прычым выпадак гэты аказаўся масавым. Спецыялісты Дзяржкантроля ўстанавілі факт калектыўнага распіцця спіртных напояў на працоўным месцы ў працоўны час.

Інцыдэнт адзначаны ў Полацкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў. За чаркай сабраліся адразу 23 супрацоўнікі гэтай установы на чале з кіраўніком дома-інтэрната. Адпаведны матэрыял накіраваны для рэагавання ў Віцебскі аблвыканкам.

Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Полацк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі