У Полацку выбяруць гарадскую князёўну

15-16 красавіка ў Полацкім гарадскім палацы культуры пройдзе першы этап гарадскога конкурсу “Полацкая князёўна-2008". Да 14 красавіка дзяўчыны ў веку 18-28 гадоў яшчэ могуць падаць заяўкі для ўдзелу ў конкурсе. Князёўна, як паведамляе газета “Полацкі веснік”, павінна быць не толькі прыгожай, але і артыстычнай, арыгінальнай, пластычнай, музычнай дзяўчынай. Фінал конкурсу запланавана правесці падчас святкавання Дня горада. Конкурс “Полацкая князёўна” праводзіцца ўпершыню. Яго задача - абраць не проста самую прыгожую палачанку, а тую, якая адпавядае выяве гарманічна развітай сучаснай беларускай дзяўчыны.

Народныя навіны Віцебска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі