У Полацку праходзіць фэст беларускамоўных гуртоў "Ноч Ваўкалака"

У полацкім Палацы культуры 6 красавіка ўпершыню праходзіць конкурс-фестываль беларускамоўных рок-гуртоў "Ноч Ваўкалака". Як паведаміла арганізатар фестывалю паэтэса і бард Лера Сом, у конкурсным канцэрце бяруць удзел сем маладых рок-калектываў з розных гарадоў Беларусі: "Алмазны фронт", "Восьмыдзень", "Argentum" (Віцебск), "РоСтра" (Мінск), "Акропаль" (Смалявічы Мінскай вобласці), "Да!Бл…" (пасёлак Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) і "Denial of Life" (Наваполацк Віцебскай вобласці).

У межах конкурсу будзе ўручана некалькі прызоў — за найлепшае шоў, найлепшы тэкст песні і прыз глядацкіх сімпатый. Гурт, які стане пераможцам, атрымае магчымасць бясплатна запісаць песню ў прафесійнай студыі гуказапісу. У якасці гасцей у фестывалі возьмуць удзел гурты "Indra" (Полацк), "Kripa" (Віцебск).

Пасля аб'яўлення прызёраў выступіць хэдлайнер фестывалю — вядомы беларускі гурт "Neuro Dubel", які выканае свае старыя хіты і кампазіцыі з апошняга альбома "Stasi".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі