У Полацку адкрыўся музей міліцыі

У Полацку адкрыўся новы музей. Ён месціцца ў памяшканні гарадcкога аддзела ўнутраных спраў, які сёлета адзначае 90-годдзе са дня заснавання.
Музей полацкай міліцыі адлюстроўвае гісторыю барацьбы са злачыннасцю ў старажытнам горадзе за апошняе стагоддзе.

У экспазіцыі змешчаны дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя гэтай гісторыі, а таксама ўзоры форменнага адзення супрацоўнікаў міліцыі розных часоў, іх зброі, а таксама прыстасаванняў, якімі карысталіся злачынцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі