Вы тут

У Полацкім раёне затрыманы гаспадар дома, пафарбаванага ў колеры БЧБ-сцяга

Анатоль Каханчык каля сваёй хаты / viasna96

У Полацкім раёне затрыманы Анатоль Каханчык, гаспадар дома, пафарбаванага ў колеры БЧБ-сцяга. Ён прыйшоў па позве ў міліцыю і адтуль ужо не выйшаў, паведамляюць праваабаронцы. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына трымае сухую галадоўку.

Нядаўна Каханчыку пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе свой дом. "Я сказаў [следчаму], што ледзь толькі вы распачнеце крымінальную справу або адміністратыўную, я ў той самы дзень і ў тую самую гадзіну пішу заяву на сухую галадоўку", — гаварыў ён.

Анатолю Каханчыку 62 гады. Ён — жыхар вёскі Алешча Полацкага раёна. Дом размешчаны каля чыгункі, і яго добра бачна з цягнікоў. Мінулай зімой ён адседзеў сем сутак за тое што пафарбаваў свой дом у колеры нацыянальнага сцяга. Пасля гэтага яго звольнілі з працы (38 гадоў адпрацаваў на чыгунцы). У лістападзе былі яшчэ 15 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.