Вы тут

У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Полацкім раёне сабака ўкусіў за галаву аднагадовае дзіця. Здарэнне адбылося ўдзень 18 траўня ў адной з вёсак. Мяркуецца, што хлопчык схапіў сабаку за хвост, пасля чаго і адбыўся ўкус. Бацькі дзіцяці выклікалі хуткую, яго шпіталізавалі. Пагрозы жыццю і здароўю няма, адзначае ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Па факце траўмавання хлопчыка следчыя праводзяць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высветлілася, што сабака належыць знаёмаму сям'і, які прыехаў у госці.