У плэй-оф чэмпіянату свету Расія згуляе з Іспаніяй, Уругвай — з Партугаліяй

У плэй-оф чэмпіянату свету Расія згуляе з Іспаніяй, Уругвай — з Партугаліяй

У плэй-оф чэмпіянату свету па футболе Расія згуляе з Іспаніяй, Уругвай — з Партугаліяй. Напярэдадні ў групе "В" два матчы скончыліся ўнічыю. У Калінінградзе іспанцы толькі на апошніх хвілінах выратавалі гульню з мараканцамі — 2:2. Партугалія згуляла ўнічыю 1:1 з Іранам. Цікава, што іранцы зраўнялі лік з пенальці, прызначанага пасля відэапрагляду спрэчнага моманту, а пасля мелі шанец забіць пераможны гол. У выніку ў групе першае месца заняла зборная Іспаніі, другое — зборная Партугаліі.

30 чэрвеня ў плэй-оф згуляюць Партугалія і Уругвай. 1 ліпеня на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" пройдзе матч 1/8 фіналу Расія — Іспанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі