У Пінску выпускніца школы слухала музыку і трапіла пад цягнік

У Пінску 17-гадовая выпускніца школы слухала музыку і трапіла пад цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Жыткавічы — Брэст. Дзяўчына пераходзіла праз абсталяваны чыгуначны пераезд у навушніках. Яна не чула гукавых сігналаў, якія падаваў машыніст.

Як інфармуе БЕЛТА, было выкарыстанае экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення ўжо не ўдалося. Ад удару дзяўчыну адкінула ў бок, яна згубіла прытомнасць. З траўмамі пацярпелую шпіталізавалі.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі