У Пінску старадаўні будынак перанясуць на другі бок вуліцы

У зону будаўніцтва трапілі аднапавярховыя дамы, частку якіх знеслі. Аднак за адзін з дамоў заступілася Міністэрства культуры Беларусі.


Справа ў тым, што ён мае прыгожы фасад, характэрны для пінскіх цагляных будынкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Таму дом вырашылі разабраць і перанесці на другі бок вуліцы. Пінчукі сумняюцца, што  атрымаецца гэта зрабіць, захоўваючы аўтэнтычныя матэрыялы.



Будынак ужо два гады стаіць без даху і ацяплення , таму на яго натуральна паўплывала неспрыяльнае уздзеянне навакольнага асяроддзя. Так, што хутчэй за ўсё атрымаецца навабуд з рэплікай старога фасаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі