У Пінску п'яны пакупнік з нажом патрабаваў гарэлку ў прадавачкі

П'яны пакупнік з нажом напаў на прадавачку ў краме ў Пінску. У яго не было грошай, каб расплаціцца за бутэльку гарэлкі, і ён дастаў нож.  Жанчына паспела націснуць трывожную кнопку. Міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэння, затрымалі 53-гадовага мужчыну. Супраць яго распачатая крымінальная справа, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі