У Пінску пенсіянерка дапамагла затрымаць фальшываманетчыкаў

У Пінску пенсіянерка дапамагла затрымаць фальшываманетчыкаў

У Пінску пенсіянерка дапамагла затрымаць фальшываманетчыкаў. Яны вырабілі на прынтары купюру наміналам 10 беларускіх рублёў.

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 11 верасня. У ГАУС звярнулася жанчына, якая распавяла, што невядомы купляў на рынку прадукты і разлічыўся фальшыўкай. Міліцыя здолела высветліць, што гэта быў 36-гадовы мужчына, беспрацоўны, які раней быў асуджаны за крадзеж. Верагодна, ад яго стала вядома, што купюру вырабілі двое мясцовых жыхароў ва ўзросце 30 і 38 гадоў. Па месцы жыхарства аднаго з іх знайшлі шматфункцыянальны прынтар і ноўтбук. Абодва мужчыны былі затрыманыя, распачалі крымінальную справу (ч. 1 арт. 221 КК).

Яшчэ адзін фальшываманетчык быў затрыманы ў Пінску ў жніўні. Падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі