У Пінску пачаў дзейнічаць пункт сацыяльнай адаптацыі для былых “зэкаў”

Пінскія ўлады адкрылі пункт сацыяльнай адаптацыі для мясцовых жыхароў, якія адбылі тэрмін зняволення і згубілі права пражывання па месцы былой рэгістрацыі. Пад такі пункт выдзелены пакой на тры месцы ў інтэрнаце для рабочых. Ужо ёсць першы пастаялец, які звярнуўся па дапамогу ў мясцовы выканкам. Месца ў інтэрнаце прадстаўляецца на тры месяцы, за якія былыя асуджаныя павінныя знайсці працу і сталае месца жыхарства. У гэтым ім дапаможа пінскі ГАЎС.

Калі пілотны праект атрымаецца ўдалым, пункт сацыяльнай адаптацыі пашыраць да некалкіх пакояў.

Гэта першы падобны пункт ў Брэсцкай вобласці якім апякуецца дзяржава. Раней ў Пінску падобныя дзеянні ажыцяўлялі прадстаўнікі адной з пратэстанскіх цэркваў. Для былых “зэкаў” яны здымалі кватэры ў горадзе, праводзілі курс сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве, дамамагалі знайсці працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі