У Пінску грыбамі атруцілася трохгадовае дзіця

Сёлета на Брэстчыне зарэгістравана ўжо шэсць ахвяраў “ціхага палявання”. Гэта толькі першыя асеннія выпадкі атручання грыбамі, піша “Вечерний Брест”. Акрамя пінскага здарэння, варанымі сыраежкамі і марынаванымі баравікамі атруціліся, напрыклад, два жыхары Брэста.

Нагадаем, у 2012 годзе няўдала пачаставаліся грыбочкамі 34 жыхары Брэстчыны.  На жаль, адзін з іх, у Бярозаўскім раёне, памёр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі